Выстава "Таямнічы ручнік"
30 верасня - 29 лiстапада 2015Мастацтва
Месца: Слонім, Выставачная зала Слонімскага раённага краязнаўчага музея імя І.І. Стаброўскага, вул. Савецкая, 10
Музей у Бельску Падляшскім - аддзел Падляшскага музея ў Беластоку ў супрацоўніцтве з Польскім Інстытутам у Мінску падрыхтаваў выставу пад назвай "Таямнічы ручнік", якая з'яўляецца скарочанай версіяй такой жа выставы, прадстаўленай у музеі ў Бельску.
У апошнія гады музей сабраў цікавую калекцыю падляшскіх народных ручнікоў, ратуючы ад знішчэння значную іх частку. Сёння супрацоўнікі музеяў укладваюць шмат працы па аднаўленні і распаўсюджванні традыцыйных абрадаў і рытуалаў, неад'емнай часткай якіх быў народны ручнік. Адной з ініцыятыў, скіраваных на ўзнаўленне гэтай прыгожай традыцыі, з’яўляецца вышэй згаданая выстава з калекцыі музея. Каб звярнуць увагу да гэтай тэмы як мага большай аўдыторыі, была выбрана менавіта такая форма эскпазіцыі.

Аліна Дэмбоўска
Кіраўнік Музея ў Бельску Падляшскім

Адкрыццё выставы 30 верасня а 15-ай гадзіне