падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Выстава “Сучасны польскі жывапіс”

8 лiстапада 2011Мастацтва
Месца: Гомель, , Карцінная галерэя Г.Х. Вашчанкі

г. Гомель, Карцінная галерэя Г.Х. Вашчанкі
 
Адкрыццё а 16-й гадзіне
Выстава будзе доўжыцца да 4 снежня 2011 г.

 
На выставе будуць прадстаўлены творы найбольш вядомых мастакоў – выкладчыкаў Акадэміі мастацтваў у г. Катавіцэ – праф. Яцэка Рыкалы, праф. Казімежа Цесьліка, праф. Багдана Топара і многіх іншых.
 У адкрыцці выставы прымуць удзел мастакі - Міхал Мінор і Пётр Касакоўскі.
 
 
 Катавіцкая навучальная ўстанова, якая ў 2007 годзе адзначала сваё 60-годдзе, а ў гэтым годзе адзначае юбілей 10-годдзя незалежнасці, звыклася ўжо з тым, што асацыіруецца з графікай. І ў гэтым няма нічога дзіўнага, бо больш за дзевяноста год, з’яўляючыся філіялам Кракаўскай Акадэміі выяўленчага мастацтва, яна існавала фактычна як факультэт графікі. У спрыяльныя для плаката часы катавіцкія графікі складалі значную ў краіне групу, якая карысталася гэтым медыумам. Пасля надышлі добрыя для станкавай графікі часы - і яна зноў пачала існаваць у агульнапольскім маштабе як сілезская спецыфіка.
 
Аднак гэта толькі палова праўды пра традыцыі Акадэміі выяўленчага мастацтва ў г. Катавіцэ. Другую яе частку пісалі творцы, якія выбралі жывапіс як адпаведны для сябе сродак мастацкага выказвання. І хоць у дыпломе, які яны атрымалі, пакідаючы сцены навучальнай установы, чорным па беламу напісана: мастак-графік, або пасля: магістр мастацтва, спецыяльнасць – графіка, на самой справе былі мастакамі. Катавіцкая навучальная ўстанова, з’яўляючыся факультэтам графікі выконвала ролю міні-акадэміі – яна вучыла таксама мастакоў, і многія з іх дасягнулі значных мастацкіх поспехаў.
 
Адсочваючы гэты працэс, які на працягу многіх гадоў развіваўся ў каталіцкай навучальнай установе, а таксама беручы пад увагу велізарную колькасць мастакоў – выпускнікоў графікі, аналізуючы характар гэтага жывапісу, можна гаварыць пра яго своеасаблівасць і спецыфіку ў агульнапольскіх катэгорыях. Рысы, якія акрэсліваюць гэтую з’яву, - гэта прывязанасць да майстэрні, значная роля паведамлення, імунітэт да моды, а таксама (што падаецца найбольш цікавым) існаванне ў сувязі з графікай. Сёння, калі мы перажываем чарговае адраджэнне жывапісу, тое, што зрабілі мастакі, звязаныя з Катавіцкай Акадэміяй выяўленчага мастацтва, можа быць цікавым. Так я мяркую.
 
 Праф. Яцэк Рыкала
Акадэмія мастацтваў у г.Катавіцэ