падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Выстава “PRINT/SCREEN/PRINT”

25 чэрвеня - 27 ліпеня 2013Мастацтва
Месца: Мінск, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, пр. Незалежнасці, 47

Выстава прац студэнтаў і педагогаў  майстэрні лічбавай візуалізацыі Акадэміі мастацтваў у Кракаве і майстэрні серыграфіі Акадэміі мастацтваў у Катавіцах
 
На выставе будуць прадстаўлены дасягненні дзвюх найбольш вядомых польскіх майстэрняў, якія займаюцца шоўкаграфіяй: майстэрня шоўкаграфіі Акадэміі мастацтваў у г. Катавіцэ і майстэрня лічбавай адукацыі Акадэміі мастацтваў у Кракаве. Абодвума асяродкамі кіруе выдатны мастак – прафесар Вальдэмар Вэнгжын, які і будзе госцем вернісажу выставы ў Мінску.
 
Майстэрня шоўкаграфіі, якой кіруюць праф. Вальдэмар Вэнгжына і д-р Дарота Новак-Радзіньска, дзейнічае ў межах Мастацкага факультэта і Кафедры графікі Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах.
 
Майстэрню звычайна вызначае бачанне кіруючага ёй прафесара, гэта так і ў дадзеным выпадку. Кіраўнік робіць акцэнт на індывідуалізм, здольнасць крэатыўнага мыслення і перакананне ў тым, што працуючых у ёй студэнтаў не ідэнтыфікуюць толькі іх тэхнічныя навыкі. Добрая тэхніка з’яўляецца істотным аспектам творчасці, які дазваляе прафесійна рэалізаваць праект, аднак менавіта ідэйны аналіз павінен быць галоўнай перспектывай бачання. Гэта ідэя ў канчатковым выглядзе мае форму вытанчанай метафары. Адсутнасць літаральнасці ў прэзентацыі паведамлення схіляе гледача да аналізу схаванага зместу, а форма твора дастасоўваецца да ідэі, намагаючыся як мага больш трапна яе адлюставаць. Маладых пачаткоўцаў графікі заахвочваюць да пераносу тэхналагічных магчымасцей шоўкаграфіі на ўласную мову мастацкага выказвання. У гэтым вымярэнні эксперымент разумецца як даследаванне графічных навыкаў, што дае магчымасць вынаходніцтва ўласнага спосабу выкарыстання тэхналогіі.
 
Для адных дасканалай з’яўляецца тэхніка рысунка, якая дазваляе друкаваць шматслойную графіку на шляхетнай папяровай аснове, каб для другіх стаць тэхналогіяй да рэалізацыі прасторавых аб’ектаў, графічных інсталяцый, ці таксама інтэрвенцыі ў публічную прастору. Прафесар Вэнгжын цэніць творчасць і адных, і другіх, а таксама ўсю гаму прамежкавых адносін.
Майстэрня лічбавай візуалізацыі, якой кіруюць прафесар Вальдэмар Вэнгжын і магістар Якуб Скочак, дзейнічае на факультэце графікі Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Кракаве. Характар майстэрні, апрача прысутнага ў назве акрэслення “лічбавы”, ахоплівае значна больш шырокую прастору, як у ідэйным разуменні, так і ў тэхнічным. Інтэрмедыяльнасць з’яўляецца лепшым азначэннем, якое больш дакладна ўводзіць у спецыфіку рэалізаванай у ёй праграмы. Разам з такімі галінамі як статычны вобраз, рухомы вобраз, праекцыя, узаемадзенянне ці гук, у майстэрні ёсць месца для інтэрмедыяльнай прасторы пошукаў і эксперыментаў, якія нетрадыцыйным спосабам выкарыстоўваюць не толькі электронныя медыя. Тэхніка майстэрні носіць адкрыты характар і ідзе ад лічбавага друку да інсталяцыі ў шырокім разуменні, неабавязкова ў двух вымярэннях, неабавязкова фізічнай. Найважнейшым і самым неабходным элементам у працэсе працы ў рамках нашай майстэрні з’яўляецца ідэя і як мага лепшы падбор сродкаў (медыя) для яе паведамлення.