падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Выстава “ПАЭТ РЭПАРТАЖУ. РЫШАРД КАПУСЦІНСКІ”

19 красавiка 2010Мастацтва

Фота Пятра Залускага "Р. Капусцінскі. У лодцы на Піне"

Выстава, прысвечаная памяці Рышарда Капусцінскага (1932-2007),
Рышард Капусцінскі – пісьменнік, паэт, фатограф. Адна з выдатнейшых постацей і аўтарытэтаў ХХ і ХХІ стагоддзяў, акружаны ўсеагульнай любоўю не толькі ў Польшчы, але і ў Іспаніі, Лацінскай Амерыцы, Швецыі, Італіі. Шматгадовы карэспандэнт Польскага Агенцтва Друку ў Афрыцы, Азіі і Лацінскай Амерыцы. Палову жыцця ён правёў у рэпарцёрскіх падарожжах (наведаў больш за 100 краін), што падсумаваў у сваёй апошняй кнізе “Падарожжы з Герадотам”. Настаўнік многіх журналістаў свету – узняў рэпартаж да рангу Мастацтва. Брытанскі пісьменнік Джон Ле Каррэ назваў яго “чарадзеем рэпартажу”. А Салман Рушдзі ў прадмове да брытанскага выдання “Яшчэ дзень жыцця” пра грамадзянскую вайну ў Анголе напісаў: “Адзін Капусцінскі варты тысяч скуголячых і фантазіруючых пісак”. На ўласныя вочы ён бачыў большасць вялікіх канфліктаў мінулага стагоддзя. Ён апісаў Эфіопію імператара Хайле Селасіе ў “Імператары”, Іран рэвалюцыі аятолаў у “Шахіншаху”, распад Савецкага Саюза ў “Імперыі”, дэкаланізацыю Афрыкі ў “Калі б уся Афрыка…” і ў “Чорным дрэве”. Заўсёды быў на баку слабых, бедных, прыніжаных. Лепш за ўсё адчуваў сябе ў краінах трэцяга свету. Ён з’яўляецца адным з польскіх пісьменнікаў, якіх часцей за ўсё перакладаюць. Яго кнігі, перакладзеныя на 34 мовы, адкрываюць багацце і складанасць розных культур, паказваюць іх звышнацыянальную і звышчасовую вартасць. У найвышэйшай ступені пісалі пра іх Джон Апдайк, С’юзэн Зонтаг, Норман Мейлер. Лаўрэат многіх айчынных і замежных ўзнагарод, між іншым, Ксаверыя Прушынскага (Польскі ПЭН-клуб, 1990), Нямецкіх выдаўцоў і кнігазнаўцаў (Лейпцыг, 1994), Журналіста Стагоддзя (1999), Prix Tropiques (Парыж, 2002), Князі Аўстрыі (Аўеда, 2003), Бруна Крайскага (Вена, 2004), Premio Napoli (2005), Ilari Alpi (Рым, 2006). Ён атрымаў сем ганаровых доктарскіх ступеняў: Сілезскага універсітэта (1997), Врацлаўскага універсітэта (2001), Сафійскага універсітэта (2002), Гданьскага і Ягелонскага універсітэтаў (2004), універсітэта Ramon Llull у Барселоне (2005), а таксама універсітэта ва Удзіне, Італія (2006). Некалькі год намінаваўся на літаратурную Нобелеўскую прэмію. Нарадзіўся 4 сакавіка 1932 года ў Пінску, пры ўпадзенні Піны ў Прыпяць: “Пра кожную дарогу я люблю думаць, што дарога бясконцая, што яна бяжыць вакол свету. А павялося гэта з таго, што з майго Пінска можна было даплыць на лодцы да ўсіх акіянаў. Выплыўшы з Пінска, можна абагнуць увесь свет.” Яго бацькі былі там настаўнікамі. Маці, Марыя Капусцінска, працавала ў школе нумар 1 на былой вуліцы С.Манюшкі, а бацька, Юзаф Капусцінскі, у школе нумар 5 на вуліцы Т.Касцюшкі. Яму было 7 гадоў, калі пачалася вайна. Бацька быў мабілізаваны яшчэ летам. У 1940 годзе, баючыся вывазаў, разам з маці і сястрой ён прабіраецца ў акупіраваную Польшчу. У 17 год дэбютуе двума вершамі ў штотыднёвіку “Сёння і заўтра”. У 1950 годзе здае экзамены на атэстат сталасці ў варшаўскай гімназіі імя Станіслава Сташуца і пачынае працаваць у рэдакцыі выдання “Сцяг маладых” („Sztandar Młodych”). В 1956 годзе ён скончыў Гістарычны факультэт Варшаўскага універсітэта. У 1961-1972 гадах працаваў для Польскага Агенцтва Друку, праз год (1973) быў журналістам “Кантынентаў” („Kontynentów”), адкуль перайшоў (1974-1981) у штотыднёвік “Культура”. Памёр 23 студзеня 2007 года ў Варшаве.

У экспазіцыі прадстаўлены фатаграфіі з вандровак Капуцінскага па ўсім свеце, падмацаваныя цытатамі з яго твораў, а таксама невялікая выстава кніг (у тым ліку пераклады на беларускую мову).

АДКРЫЦЦЁ ВЫСТАВЫ
У адкрыцці выставы прымала ўдзел жонка публіцыста Аліцыя Капусцінска і рэдактар Бажэна Дудко.

Злева на права: Пётр Казакевіч - дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску,
Тадэўш Стружэцкі - намеснік Міністра культуры РБ, Аліцыя Капусціньска -
жонка Р. Капусцінскага, Бажэна Дудка - рэдактар Р. Капусцінскага,
Сяргей Вечар - дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея РБ

Месца: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі, вул. К.Маркса,12

Каментарыi да падзеi (12):

Brandy,05:4713.07.2011

ymmoJGVEw

Great thnkiing! That really breaks the mold!
mkabhvesi,16:4713.07.2011

ipKcFOeQ

3ySWcD ycqjpebvbxbk
igsurbpt,21:1213.07.2011

eUkjaSRoBc

r7Xpfm , [url=http://abbxojmeyzli.com/]abbxojmeyzli[/url], [link=http://twlsgoxtwjzp.com/]twlsgoxtwjzp[/link], http://iaziwhxvxoke.com/
Jenibelle,02:1214.07.2011

gPpJogFjHEdXwULZSg

To think, I was cnofused a minute ago.
eyryvuwgah,11:1014.07.2011

iJSpzyTZK

y8EjlV fbylxbeupqhl
nnksqxw,13:4214.07.2011

TNOoTMqx

k41ztk xdqrzjvoqtoi
kjndfn,15:2014.07.2011

FOhBZEkzEzRvL

Gem8ma , [url=http://jjjjgiulgqch.com/]jjjjgiulgqch[/url], [link=http://nyvpzdsmmllz.com/]nyvpzdsmmllz[/link], http://kgbzsbkrbkdw.com/
pyamoat,13:4516.07.2011

BboNNWJeMXnNIoB

4Ff4uY xpgzpzhrtbwz
txzkpeu,18:0416.07.2011

WBuRmOCk

YeSPiR , [url=http://dcgcaqyyttur.com/]dcgcaqyyttur[/url], [link=http://xpeeykzrlupf.com/]xpeeykzrlupf[/link], http://ccoesojbkocl.com/
vxcihn,15:1220.07.2011

mtAbypOzmd

6KvELk , [url=http://bhegmuwpvtnz.com/]bhegmuwpvtnz[/url], [link=http://tuhdjjqapyqy.com/]tuhdjjqapyqy[/link], http://oszbrvjfcnqo.com/
oenkvarav,22:4912.11.2011

ugfmcm

RNlVzD ykttgcipklho, [url=http://ibllompqxlbg.com/]ibllompqxlbg[/url], [link=http://zcyguemwmmua.com/]zcyguemwmmua[/link], http://bwnwmwbekcfb.com/
oenkvarav,22:5012.11.2011

ugfmcm

RNlVzD ykttgcipklho, [url=http://ibllompqxlbg.com/]ibllompqxlbg[/url], [link=http://zcyguemwmmua.com/]zcyguemwmmua[/link], http://bwnwmwbekcfb.com/

Пакiнуць свой каментарый:

Iмя *:
Эл. пошта:
Тэма:

Тэкст каментарыя *:

Увядзіце тэкст, што выяўлены на малюнку *:
Абавязковыя для
запаўнення палі пазначаны *