падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Выстава графікі Томаша Кукаўскага і Бернардэтты Бенедысюк

6 - 22 мая 2016Мастацтва
Месца: Брэст, Выставачная зала Абласнога грамадска-культурнага цэнтра, вул. Савецкая, 54

6 мая 2016 года а 17-й гадзіне Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце і Польскі Інстытут у Мінску запрашаюць на адкрыццё выставы ў Выставачнай зале Абласнога грамадска-культурнага цэнтра (Брэст, вул. Савецкая, 54), дзе будуць прэзентаваны графіка Томаша Кукаўскага і Бернардэтты Бенедысюк (Беласток, Польшча).

На экспазіцыі ў Брэсце будуць прадстаўлены выбраныя каляровыя графічныя працы за апошнія 5 год творчай працы. У гэты перыяд мастакі эксперыментавлі з усімі групамі графічных тэхнік, як спалучаючы іх паміж сабой, так і выкарыстоўваючы кожную асобна. Яны апрацавалі аўтарскую тэхналогію друку ў тэхніцы калаграфія – і менавіта гэты метад шырокага спалучэння розных тэхнік з’яўляецца майстэрсікм ядром прэзентаваных графічных прац. Іх графікі выкананыя з дакладнай руплівай увагай да дэталяў, што не перашкаджае ў перадачы настраёвай лёгкасці і каларыстычнай адмысловасці.
 

Томаш Кукаўскі
Нараджіўся ў 1964 годзе. Вышэйшую адукацыю падзяліў на палову паміж навучаннем на Факультэце архітэктуры Беластоцкай палітэхнікі (1982-1987) і на Факультэце графікі Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Варшаве (1987-1991), скончыўшы апошняе з адзнакай у майстэрні станкавай графікі праф. Рамана Артымоўскага. Больш за 25 год займаецца архітэктурай, дызайнам інтэр’ера і мэблі, графічным дызайнам, жывапісам, рысункам, а асабліва мастацкай графікай. Столькі ж часу займаецца дыдактыкай, ён з’яўляецца прафесарам на Кафедры мастацтва на Факультэце архітэктуры Беластоцкай політэхнікі. Ужо сем год кіруе там Майстэрняй станкавай графікі на кірунку “Графіка”.

Бэрнадэтта Бэнэдысюк
Нарадзілася ў 1987 r. у Цеханоўцу (Польшча). Пасля заканчэння Мастацкага ліцэя ў Ломжы (2007 r.) вывучала графіку на Факультэце архітэктуры Беластоцкай палітэхнікі. У 2010 г. абараніла дыплом па графічнаму праектаванню, выкананы пад кіраўніцтвам праф. Томаша М. Кукаўскага. У 2012 г. скончыла магістратуру на Мастацкім факультэце Універсітэта імя Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне, дзе атрымала Ўзнагароду Рэктара за дыпломны мастацкі праект па станкавай графіцы, выкананы пад кіраўніцтвам Кшыштафа Шымановіча, а таксама Адзнаку Дэкана за пісьмовую дыпломную працу. У 2013 г. ўдзельнічала ў мастацкай рэзідэнцыі ў Кітаі (China Guanlan Original Printmaking Base), дзе на працягу месяца працавала ў тэхніцы дрэварыту. У 2012 і 2014 г. удзельнічала ў Белавежскіх сустрэчах графікаў, арганізаваных кафедрай мастацтва Факультэта архітэктуры Беластоцкай палітэхнікі. Цяпер жыве і працуе ў Беластоку.