Выстава габеленаў галерэі “Zacisze” (Варшава)
22 верасня 2010Мастацтва
Мінск, Рэспубліканская мастацкая галерэя СМБ “Палац мастацтваў”, вул. Казлова, 3

Выстава МАЙСТЭРНІ ТКАЦТВА ГАЛЕРЭІ “ZACISZE” у Варшаве.
У майстэрні мастацкага ткацтва Дома культуры “Zacisze” у Варшаве ўжо ёсць свая традыцыя. Ручное ткацтва тэхнікай спляцення палатна – гэта традыцыйны метад: на раму нацягваецца аснова, пасля пераплятаецца воўна, т. зв. уток, і з’яўляецца габелен, выкананы ў розных тэхніках без нашывак і ўшывак. Праца над габеленам вельмі цяжкая, яна патрабуе цярпення і дакладнасці, а адначасова развівае фантазію. За 22 гады існавання майстэрні з’явілася каля 250 габеленаў на разнастайныя тэмы і розных форм. Яны выстаўляліся на калектыўных і індывідуальных выставах, а некаторыя атрымлівалі ўзнагароды на конкурсах. Усе працы – гэта ўнікальнія творы – бясцэнныя з пункту гледжання на колькасць пачуццяў, якія ўкладзены ў іх пры стварэнні.
Месца: Мінск, Рэспубліканскі палац мастацтваў



