падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Выстава фатаграфіі “СВЯТЛОАДЧУВАЛЬНЫЯ 2010”

1 - 15 сакавiка 2011Мастацтва
Месца: Мінск, Галерэя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, вул. Сурганава, 14

1 сакавіка 2011 года а 17-й гадзіне Польскі Інстытут у Мінску і Народны фотаклуб “Мінск” запрашаюць на адкрыццё фотавыставы Беластоцкага, Ломжыцкага і Сувальскага рэгіёнаў “СВЯТЛОАДЧУВАЛЬНЫЯ 2010”, якое адбудзецца ў Галерэі Беларускай Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (вул. Сурганава, 14).
 
Сёлетняя экспазіцыя з’яўляецца аглядам індывідуальных уяўленняў пра навакольны свет. Чалавек як “своеасаблівая машына бачання” стварае свой свет праз тое, што бачыць, бо гэтая ўласцівасць чалавечай натуры вырашае мастацкую разнастайнасць і зменлівасць разумення свету і яго праблем, перакладзеных тут на прытворна матэрыяльны фатаграфічны вобраз. Гэтая адметная рыса акрэслівае своеасаблівасць і творчую сталасць аўтараў прэзентаваных фатаграфій. Уменне пераадольваць супраціўленне матэрыі і тэхнічныя абмежаванні сведчыць пра высокае майстэрства аўтараў фатаграфій. Дзякуючы гэтаму, у фатаграфіях значна больш відаць разуменне нашага свету. З’яўляюцца новыя выявы рэчаў, і звычайныя падзеі паказваюць незвычайную простую праўду, святло адкрывае невядомыя прасторы, дзякуючы якім “змястоўная” рэчаіснасць пачынае непрыкметна страчваць свой матэрыяльны памер. Наш навакольны свет застаецца пазбаўлены гэтых “звычайных рэчаў”, бо кожная з іх, калі яе заўважыць фатограф, можа ператварыцца ў штосьці зусім іншае і страціць атрыбуты “матэрыяльнасці”, можа стаць акцёрам ў спектаклі, тэмай якога ўжо не з’яўляецца сама рэчаіснасць, а толькі яе цень, акрэслены святлом, і гэты цень выяўляе яе праўдзівую і зайздросна схаваную душу. Фатаграфія з’яўляецца вынікам своеасаблівага дыялогу фатографа з рэчаіснасцю, якую ён не мусіць ухваляць, але ніколі не ставіцца да яе абыякава, бо яна ўжо заўважана і , урэшце, запісана ў канчатковым вобразе, які ўпарадковае або ўскладняе разуменне свету і чалавека, бо “фатаграфія ніколі не з’яўляеццца вернай, але яна заўсёды
 ператвараючая”, - як сказаў Франсуа Сулаж (“Эстэтыка фатаграфіі”).

                                               фатограф Збігнеў Цібароўскі 
 
Анна Вароўска
 З гэтым рэгіёнам Усходняй Польшчы ў фатографаў Гродна і Мінска даўнія творчыя і сяброўскія сувязі. Працы Хенрыка Рагазінскага, Марэка Далецкага, Віктара Волкава, Пятра Савіцкага, групы “Класік студыя” вельмі добра вядомы беларускаму гледачу. З 1995 года мы ездзім адзін да аднога на пленэры і прымаем удзел у агульных выставах. Можна ўспомніць Кельцы і Кракаў, возера Свіцязь, Аўгустоўскі канал і “Беларускі шлях Яна Булгака” ў 2001 годзе. Але ўсё гэта было дзесяць гадоў таму. За гэты час не стала Хенрыка Рагазінскага - вялікага энтузіяста нашых сустрэч, састарыліся і сталі меньш актыўнымі іншыя аўтары. Да таго ж збудавалі мяжу - і зносін паміж фатаграфамі стала меньш. Выстава “Святлоадчувальныя 2010”, якую мне пашанцавала ўбачыць у Гродна ў канцы мінулага года, напомніла пра тыя часы. Яна па-сапраўднаму здзівіла высокім узроўнем клубнай фатаграфіі, новымі імёнамі, разнастайнасцю творчых памкненняў аўтараў. Мы змаглі з дапамогай Польскага Інстытута ў Мінску і галерэі Беларускай Акадэміі мастацтваў паказаць гэтую абноўленую экспазіцыю нашых польскіх сяброў яшчэ і мінскаму гледачу, працягваючы цыкл мерапрыемстваў, звязаных з гэтай “святлоадчувальнай” выставай.                         
                                                                                                      Юрый Васільеў
                                                                                                     куратар выстаўкі
                                                                                                    “Светлоадчувальныя 2010”
                                                                                                    у Мінску 
  
Ежы Хабэрэк
 
 
Лех Бучыньскі
 
 
 
  Віктар Волкаў