падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Прэзентацыю альбома Кшыштафа Станіслаўскага “Сучаснае беларускае мастацтва – Нанова”

17 мая 2012Мастацтва
Месца: Мінск, Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

17 мая а 19-й гадзіне Польскі Інстытут у Мінску і Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” запрашаюць на прэзентацыю альбома Кшыштафа Станіслаўскага “Сучаснае беларускае мастацтва – Нанова”
 
Кніга прэзентуе мастакоў, фатографаў, перформераў, аўтараў фільмаў, інсталяцый, аб’ектаў, гэта значыць усяго таго, што мы сёння разумеем пад тэрмінам “сучаснае мастацтва”.
 
15 партрэтаў розных творчых постацей, 15 крытычных інтэрпрэтацый, інтэрв’ю, велізарная колькасць ілюстрацый.
Кніга “Сучаснае беларускае мастацтва – Нанова” з’яўляецца вынікам крытычнай прыгоды з вельмі каштоўнай з’явай, абсалютна невядомай (нават у вельмі блізкай тэрытарыяльна Польшчы - толькі фрагментарна), якая дынамічна развіваецца і з’яўляецца выключна арыгінальнай.
 
“Я імкнуўся знайсці і прадставіць каштоўнасць прац мастакоў, часам нават спецыяльна абмінаючы палітычныя аспекты. Бо палітычныя ўмовы змяняюцца, але вартасць мастацтва – гэта валюта абсалютная. Я хацеў, каб чытачы дадзенай публікацыі маглі звярнуцца, перш за ўсё, да мастацкіх вартасцей, каб маглі ўбачыць наватарства, арыгінальнасць і ўніверсальнасць гэтых прац, якія ўзбагачаюць сучаснае еўрапейскае мастацтва”, - кажа Кшыштаф Станіслаўскі, аўтар кнігі. Ён таксама дадае, што хацеў паказаць людзей, а не толькі іх творы, умовы, у якіх яны жывуць, стваралі і ствараюць, пра што думаюць, да чаго імкнуцца, што хацелі б сказаць іншым пра сябе і сваю краіну. Ці атрымалася ў яго? Ацаніце самі!
 
 
Кшыштаф Станіслаўскі Нарадзіўся ў 1956 годзе. Жыве і працуе ў Варшаве. Выпускнік Інстытута польскай культуры Варшаўскага універсітэта. Крытык мастацтва і кіно. Незалежны куратар, рэдактар мастацкіх часопісаў: “Sztuka”, “Projekt” (галоўны рэдактар), “Art. & Business” (галоўны рэдактар). Аўтар каля 30 кніг пра сучаснае мастацтва і кіно.