падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Прэзентацыя збору артыкулаў мастацтвазнаўцы Мікалая Паграноўскага “ІНТЭРПРЭТАЦЫІ”

19 красавiка 2012Мастацтва
Месца: Мінск, Мінская абласная бібліятэка імя А. Пушкіна, вул. Гікала, 4

Прэзентацыя збору артыкулаў мастацтвазнаўцы Мікалая Паграноўскага “ІНТЭРПРЭТАЦЫІ” з серыі “Адсутнае беларускае мастацтва”

Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску, выдавецтва "Галіяфы", Гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Заслаўе".

Удзел бяруць: Алесь Родзін, Яўген Шунейка, Наталля Шаранговіч, Барыс Крэпак, Галія Фатахава, Ларыса Міхневіч; музыка: Андрэй Плясанаў, Андрэй Пазняк.

 

Мастацтвазнаўца па сутнасці інтэрпрэтатар, "перакладчык" твораў выяўленчага мастацтва. Візуальную мову ён ператлумачвае на мову вербальную і пры гэтым дадае ўласныя разважанні наконт пэўнага твора альбо перыяду творчай біяграфіі. Каб зразумець, наколькі Мікалаю Паграноўскаму тое ўдалося, трэба, як мінімум, прачытаць гэтую кнігу.

Ніколі ён не дазваляў сабе такіх вольнасцяў, як "замураваць" мастака ў якім-небудзь шэрагу аўтараў, а тым больш пазначыць ягоны рост паводле ранжыру: гэта лепей зробіць Час. Паграноўскі заўсёды паказвае мастака як творчую асобу, якая пазітыўна ўплывае на сваё кола зносінаў і, праз яго, на цэлае грамадства.

 

Кніга выйшла ў серыі "АДСУТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ МАСТАЦТВА"

 

Мікалай Паграноўскі нарадзіўся 21.02.1952 г. (Беларусь). У 1978 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К. Глебава. Вучыўся ў Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Е. Рэпіна (1986–1989 гг.), скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў у 1993 г. па спецыяльнасці "Тэорыя і гісторыя мастацтва".

Працаваў у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (1986–2001 гг.), з 1990 г. – галоўным захавальнікам. Паралельна выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А.К. Глебава (1989–1991 гг.), Беларускай акадэміі мастацтваў (1994–1999 гг.). Рэцэнзент па выяўленчым мастацтве Беларускай Энцыклапедыі (18т.). Аўтар 22 каталогаў, 7 альбомаў і кніг, шматлікіх артыкулаў па выяўленчым мастацтве Беларусі ХІХ–ХХІ стст. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1996 г. З 2005 года працуе дырэктарам Гісторыка культурнага музея-запаведніка "Заслаўе".

 
Пачатак у 18.30