падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Нічога такога, гэта проста мастацтва...

6 верасня - 4 кастрычнiка 2016Мастацтва
Месца: Мінск, Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, пр. Незалежнасці, 37А

 
Ці падаецца нам дзіўным меркаванне ў назве, а калі не, то чаму яно нас не здзіўляе? Ці мы прызвычаіліся да ненадзейнасці сродкаў масавай інфармацыі, якія ацэньваюць культурныя падзеі ў адпаведнасці з крытэрыямі эфектыўнасці з аднаго боку і даступнасці з другога? Ці мы пагадзіліся з абыякавасцю чыноўнікаў, якія разглядаюць мастацтва як дарагі капрыз і ствараюць іерархію ўстаноў культуры, дзе галерэі нязменна ў канцы як найменш карысныя і клапотныя? Ці мы лічым натуральным не толькі недастатковае фінансаванне, але і млявасць, непрафесіяналізм мастацкіх устаноў? Калі так, то мы жывем у посткамуністычнай краіне, неабавязкова ў Польшчы, але ў Польшчы таксама.

У праекце “Нічога такога, гэта проста мастацтва” куратарка і дырэктарка галерэі Арсенал у Беластоку – Моніка Шэўчык пазнаёміць беларускага гледача з найбольш цікавымі і ўплывовымі працамі польскіх мастакоў, што былі зроблены з пачатку 2000-х гадоў і з’яуляюцца часткай адной з найбуйнейшых калекцый сучаснага мастацтва ў Польшчы – калекцыі галерэі Арсенал у Беластоку.

У выставе бяруць удзел: Тымэк Бароўскі, Весна Буковец, Анэта Гжэшыкоўска, Катажына Казыра, Збігнеў Лібера, Марцін Мацеёўскі, Magisters, Іаана Маліноўска, Анна Мольска, Томаш Мруз, Эва Партум, R.E.P., Павел Сусід, Юліта Вуйцік, Караліна Здунэк, Азора.

Адкрыццё выставы адбудзецца 6 верасня а 19-ай гадзіне.
Уваход на адкрыццё вольны.