“МАЦЭВЫ ШТОДЗЁННАГА ЎЖЫТКУ”
2 лютага 2012Мастацтва

Эва Тоняк – куратар
Праф. Яанна Такарска-Бакір – кансультант
Малгажата Шчэнсняк – афармленне выставы
ФОТАПРАЕКТ ЛУКАША БАКСІКА
Выстава чорна-белых фатаграфій Лукаша Баксіка, які на працягу некалькіх апошніх гадоў фатаграфуе другое жыццё габрэйскіх мацэваў (габрэйскіх надмагільных помнікаў), як практычных прадметаў.
ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, (ВУЛ. К.МАРКСА, 12)
2 ЛЮТАГА 2012 ГОДА
16.00
"ВЕРНІСАЖ ВЫСТАВЫ"
"ВЕРНІСАЖ ВЫСТАВЫ"
17.00
"МАЦЭВЫ ШТОДЗЁННАГА ЎЖЫТКУ?"- ДЫСКУСІЯ З АЎТАРАМ ВЫСТАВЫ ЛУКАШАМ БАКСІКАМ
"МАЦЭВЫ ШТОДЗЁННАГА ЎЖЫТКУ?"- ДЫСКУСІЯ З АЎТАРАМ ВЫСТАВЫ ЛУКАШАМ БАКСІКАМ

Выстава арганізавана сумесна з Музеем гісторыі польскіх габрэяў у Варшаве.
Выстава будзе праходзіць да 23 лютага
Арганізатары: Таварыства Габрэйскі Гістарычны Інстытут у Польшчы, Музей гісторыі Польскіх габрэяў, Фонд Аптаўн, Польскі Інстытут у Мінску, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Галоўны фундатар: Trevor Gile Ганаровы апякун: галоўны рабін Польшчы Міхаіл Шудрых
Арганізацыя выставы ў Мінску стала магчымай дзякуючы фінансавай падтрымцы Амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.
Лукаш Баксік – аўтар праектаГалоўны фундатар: Trevor Gile Ганаровы апякун: галоўны рабін Польшчы Міхаіл Шудрых
Арганізацыя выставы ў Мінску стала магчымай дзякуючы фінансавай падтрымцы Амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.
Эва Тоняк – куратар
Праф. Яанна Такарска-Бакір – кансультант
Малгажата Шчэнсняк – афармленне выставы
Інфармацыя пра аўтара:
Лукаш Баксік (1975) – фатограф, галоўным чынам яго цікавіць дакументальная і сацыяльная фатаграфія. Аўтар выстаўкі “Мацэвы штодзённага ўжытку”, якая адлюстроўвае спосабы выкарыстання яўрэйскіх надмагілляў у якасці будаўнічала матэрыялу (Цэнтр сучаснага мастацтва Замак Уяздоўскі ў Варшаве, 2010; Этнаграфічны музей у Кракаве, 2011). Экспанаваная ў 2005 годзе выстава “Другая страва па-польску”, якая распавядала пра выкарыстанне выявы Караля Вайтылы, паклала пачатак крытычнай калекцыі “папаліяў”, сувеніраў і гаджэтаў з выявай Яна Паўла ІІ, частка з іх стала элементамі інсталяцый, што рыхтуюцца да экспазіцыі.

Яўрэйскія надмагіллі, аздобленыя сімваламі і надпісамі, нясуць у сабе інфармацыю пра жыццё канкрэтных людзей, сем’яў, цэлых мястэчак.

Сёння вельмі складана палічыць, колькі мацэваў было да вайны на 1200 яўрэйскіх могілках у Польшчы. Можа некалькі дзесяткаў тысяч, можа некалькі мільёнаў. Больш за чатыры сотні яўрэйскіх могілак не захавалася. Яны былі распрацаваны пад жыллё, спартыўныя пляцоўкі, сметнікі ці кар’еры – пясок з іх, змяшаны з чалавечымі рэшткамі, выкарыстоўваўся для пабудовы жылых дамоў. На ста пяцідзесяці могілках можна знайсці толькі крыху больш за сто надмагілляў.
Падчас вайны нямецкія акупанты брукавалі імі падворкі будынкаў, у якіх жылі, умацоўвалі дарогі, ставілі з іх муры. Гэтыя традыцыі пасля вайны працягвалі палякі. Мацэвамі быў выкладзены супрацьпажарны басейн, чыгуначны насып, бераг ракі. З іх рабілі печы, падлогі, бардзюры. У польскіх вёсках можна знайсці сотні тачыльных колаў, зробленых з мацэваў. На іх усё яшчэ бачныя надпісы на іўрыце. Я сачу за лёсамі яўрэйскіх надмагілляў.

У цэнтры маленьгага мястэчка я знаходжу па суседству з паліцэйскім участкам, пажарнай службай і касцёлам гаспадарку з кароўнікам, збудаваным з яўрэйскіх мацэваў. Я сутыкаюся з каталіцкімі надмагільнымі плітамі, з якіх хтосьці забыўся сцерці яўрэйскія літары. Я размаўляю з людзьмі, якія ведаюць, што маюць на сваіх падворках, - яны не бачаць у гэтым нічога дрэннага. Адкрываю гісторыю сям’і, раскіданай па свеце, якой адна мацэва дапамагла знайсціся праз пяцьдзесят гадоў пасля Халакоста.
“Мацэвы штодзённага ўжытку” – гэта пачатак вялікага праекта. Я хачу знайсці мацэвы і вярнуць іх на сваё месца – на яўрэйскія могілкі. Многія з іх папярэдне трэба будзе ўпарадкаваць.
Лукаш Баксік
Месца: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, вул. К.Маркса,12