падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Лекцыя Казімежа Пятроўскага «Уладзіслаў Стрэміньскі і праблема асноў унізму”

21 лiстапада 2013Мастацтва
Месца: Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Факультэт дызайна, аўд. 512
Лекцыя Казімежа Пятроўскага «Уладзіслаў Стрэміньскі і праблема асноў унізму”  прымеркавана да Міжнароднага дня філасофіі, а таксама 120-гадовага юбілею тэарэтыка ў галіне філасофіі мастацтва і мастака У. Стрэміньскага .
Мэта мерапрыемства - актывізаваць узаемадзеянне навуковай супольнасці Беларусі і Польшчы па вывучэнні тэарэтычна -эстэтычнай спадчыны Уладзіслава Стрэміньскага , яго ўнёску ў тэорыю пазнання, у традыцыю эстэтыкі канструктывізму як у агульнаеўрапейскім, так і рэгіянальным вымярэнні, увядзенне ў інтэлектуальную традыцыю сучаснай Беларусі творчасці Уладзіслава Стрэміньскага, які нарадзіўся ў Мінску, у Беларусі, але адбыўся як мастак і тэарэтык мастацтва ў Расіі і Польшчы, пры гэтым ён абумовіў многія напрамкі ў тэорыі візуальнага пазнання, а таксама мастацтве авангарду .
Казімеж Пятроўскі (Kazimierz Piotrowski) - гісторык, мастацтвазнаўца і спецыяліст у галіне філасофіі мастацтва, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі мастацтва Акадэміі мастацтваў у Лодзі ( Польшча).
 
Час лекцыі 11:00-12:30
Уваход вольны