падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Фотавыстава Томаша Тамашэўскага “Гарантуецца атмасфера добразычлівасці. Падляшша”

12 чэрвеня 2013Мастацтва
Месца: Пінск, Музей Беларускага Палесся, пл. Леніна, 22

Урад Маршалкоўскі Ваяводства Падляшскага
Генеральнае Консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце
Польскі Інстытут у Мінску
Музей Беларускага Палесся
 
Выстаўка прэзентуе серыю фатаграфій, прысвечаных быту, працы і рэлігійна-абрадавым аспектам жыцця насельніцтва Падляшша, сярод якіх, як вядома, значную колькасць складаюць беларусы.
“Я пазнаваў гэтую краіну па здымках многіх маіх добрых сяброў, закаханых у Падляшскае ваяводства. Цудоўныя, некранутыя лясы, птушкі і дзікія жывёлы, звілістыя і зарослыя рэкі – рамантычныя фатаграфіі, зусім іншыя, чым з цэнтральнай альбо паўднёвай Польшчы. Калі я прыехаў сюды зімой напачатку 2011 года, выявы, якія былі ў памяці, супаставіліся з рэчаіснасцю – і пацвердзіліся. Я быў зачараваны прыгажосцю пейзажа, але ён мяне не здзівіў, бо на гэтую тэму многае ўжо было сказана. Таму я вырашыў звярнуць увагу на людзей, якія таксама ствараюць пэўнага роду пейзаж. Яны хутка сталі героямі маёй аповесці і некаторых з іх я прадстаўляю ў гэтай кніжцы. Людзі Падляшскага ваяводства зацікаўлены і адкрыты да новага чалавека, талерантныя і адначасова моцна звязаныя са сваімі рытуаламі, сваёй ідэнтычнасцю. Яны, крыху аддаленыя ад ілюзорнай цывілізацыі, увесь час звяртаюцца да старых добрых традыцый, а для мяне застануцца людзьмі больш чалавечнымі. Бо дзе б я не з’явіўся, яны пазітыўна і з усмешкай на вуснах сустракалі мяне і заўсёды стваралі непаўторную атмасферу. Атмасферу добразычлівасці”.
Томаш Тамашэўскі, аўтар.
Томаш Тамашэўскі
Сябра Польскага саюза мастакоў-фатаграфікаў, агенства “Visum Archiv” у Гамбургу, агенства “Image Collection” у Вашынгтоне, а таксама Амерыканскага таварыства фатографаў для часопісаў. Займаецца фатаграфіяй для прэсы, публікуе свае працы як у важнейшых польскіх часопісах, так і найбуйнейшых замежных, такіх як:”Stern”, “Paris Match”, “GEO”, “New York Times”, “Time”, “Fortune”, “Vogue”, “Die Zeit”, “Elle”. Выдаў некалькі аўтарскіх кніг: “АПОШНІ – Сучасныя польскія габрэі” (тэкст Малгажата Незабітоўска), “У пошуках Амерыкі” (тэкст Малгажата Незабітоўска), “Цыганы Польшчы” (тэкст Ежы Фіцоўскі), “У цэнтры. Незвычайная Іспанія”, а таксама ілюстраваў сваімі здымкамі больш за дзясятак альбомаў розных аўтараў. Аўтар шматлікіх персанальных выставак у ЗША, Канадзе, Англіі, Ізраілі, Японіі, Галандыі, Італіі, Германіі, Польшчы і на Мадагаскары. Лаўрэат польскіх і міжнародных фатаграфічных узнагарод. На працягу 25 гадоў супрацоўнічае з часопісам “National Geographic”, у якім апублікаваў 18 фатаграфічных эсэ, а з 1999 з’яўляецца галоўным кансультантам яго польскага выдання. Выкладае фатаграфію ў Польшчы, ЗША, Германіі і Італіі.
Выстаўка будзе працаваць з 12 чэрвеня па 17 ліпеня 2013 года.