падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Дзень памяці Валенція Ваньковіча

12 мая 2017Мастацтва
Месца: Мінск, Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст., вул. Інтэрнацыянальная, 33а

12 мая адзначаецца Дзень нараджэння выдатнага мастака першай паловы XIX стагоддзя Валенція Ваньковіча (1800 - 1842).
 

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтай даце, адбудзецца 12 мая а 14-й гадзіне ля помніка Валенцію Ваньковічу ва ўнутраным дворыку музея "Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст."

Працягнецца ўрачыстасць у музычнай гасцёўні музея. Тут адбудзецца прэзентацыя маляўнічай копіі з партрэта Караля Ліпіньскага пэндзля Валенція Ваньковіча, якая будзе перададзена ў дар музею. Ва ўрачыстасці прымуць удзел ансамбль скрыпачоў "Капрыс" Мінскага музычнага каледжа імя М. Глінкі і навучэнцы Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Даведкі па тэл.: (017) 327 88 78