падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

"Бог, гонар, айчына і мора" - выстава фатаграфій Канстанцыі Навіны Канопкі

10 верасня - 2 кастрычнiка 2019Мастацтва
Месца: Мінск, Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», вул. Кастрычніцкая, 19

Выстава фатаграфій Канстанцыі Навіны Канопка (Польшча) у межах Месяца Фатаграфіі ў Мінску

"Бог, гонар, айчына і мора".

Канстанцыя Навіна Канопка — польская мастачка, якая працуе ў галіне фатаграфіі. Лаўрэатка і ўдзельніца шматлікіх конкурсаў, між іншым, 21 новы малады талент — Lens Culture Student Photography Awards 2013, Leica Street Photo 2013, Slovak Press Photo 2016, Vienna International Photo Awards 2013, The Miami Street Photography Festival 2013.

Пётр Канфедэрат — гэта сапраўдная асоба, мясцовы сопацкі вар’ят, які пісаў на замову вершы для турыстаў. Заўсёды насіў з сабой амерыканскі сцяг, з гонарам махаў ім на Манцяку, таму і атрымаў мянушку Канфедэрат. Гэта легендарная асоба, што засталася ў сэрцы і памяці многіх жыхароў горада, хоць ён не дачакаўся ні кніжкі, ні помніка, як два іншыя мясцовыя вар’яты, якія адначасова з ім узбагачалі каларыт горада. Акрамя яго да славутай «святой тройцы» сопацкіх дурняў належалі ўганараваныя артыстамі і гарадскімі ўладамі ўжо памерлыя Парасольнік і Джордж Канада.

Аўтарка пазычыла,  або можна сказаць «скрала», ідэнтычнасць Канфедэрата, каб зрабіць яго героем сваёй аповесці пра Сопат. Так, Канстанцыя Навіна Канопка блукала па горадзе, трохі як вар’ятка, распачынала выпадковыя размовы з незнаёмымі людзьмі, робячы ім нахабныя прапановы, фатаграфуючы і такім чынам уцягваючы іх у сваю гісторыю пра Сопат.

Больш падрабязна пра выставу і фестываль на сайце mfm.by

 

10.09 — 02.10
Галерэя «Ў»
Мiнск, вул. Кастрычніцкая, 19
12: 00 — 21: 00, штодня

10.09
Адкрыццё выставы, 19: 00
Галерэя «Ў»