падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

“7. Агульнапольскае Біенале студэнцкай графікі. Познань 2011”.

15 мая 2012Мастацтва
Месца: Віцебск, Віцебскі мастацкі музей

Мерапрыемства арганізавана пры супрацоўніцтве з Мастацкім Універсітэтам у Познані і Польскім Інстытутам у Мінску. У вернісажы возьмуць удзел куратары фестывалю праф. Міраслаў Паўлоўскі і праф. Стэфан Фіцнэр, а таксама прадстаўнікі Ўніверсітэта ў Познані.
 
 
На выставе будуць прадстаўлены працы студэнтаў амаль што з усіх вышэйшых мастацкіх устаноў, такіх як: Акадэмія мастацтваў у Варшаве, Вроцлаве, Кракаве, Катавіцах, Гданьску, Лодзі, а таксама Мастацкі ўніверсітэт ў Познані, Сілезскі ўніверсітэт у Цешыне, Універсітэт М. Складоўскай-Кюры ў Любліне і многія іншыя. Усяго на выставе будуць прадстаўлены 96 прац 67 аўтараў.
 
“Развіццё розных графічных медыя, якое назіраецца ў апошнія гады, выклікала рэнесанс зацікаўленасці класічнымі графічнымі тэхнікамі, што знаходзіць рэальнае адлюстраванне на рынку мастацтва. Мэтай Біенале з’яўляецца вылучэнне найбольш цікавых творчых постацей сярод студэнцкай моладзі і аблягчэнне ім пачатку спелай творчай дзейнасці. Ужо пачатковая фаза падрыхтоўкі сустракаецца з вялікай зацікаўленасцю з боку навучальных і мастацкіх асяроддзяў усёй краіны, а конкурс збірае велізарную колькасць удзельнікаў. Да ўдзелу ў ім будуць запрошаны студэнты, а таксама выпускнікі, усіх мастацкіх навучальных устаноў у Польшчы. Мы хочам вылучыць самыя цікавыя творчыя постаці сярод студэнцкай моладзі і аблегчыць ім пачатак плённай творчай дзейнасці. Дадзенае мерапрыемства стварае магчымасць уважліва прасачыць і параўнаць дасягненні графічных майстэрняў з мастацкіх навучальных устаноў цэлай Польшчы.
 
У склад журы БСГ уваходзяць вядомыя графікі, мастацтвазнаўцы, а таксама асобы з розных асяродкаў у краіне, звязаныя з распаўсюджваннем сучаснага мастацтва. Выстаўка пасля конкурсу з 1999 года заўсёды праходзіць у Гарадской галерэі “Арсенал” у Познані. куратары біенале.